Мы дапамагаем кожнаму чалавеку годна ўшанаваць памяць продкаў.
(Вам няма неабходнасці прыязджаць у Беларусь або прысутнічаць асабіста)
Знойдзем магілы Вашых родных на могілках Беларусі. Вам дастаткова паведаміць імя сваяка і прыкладныя дату і месца смерці.
Па Вашым жаданні мы наведаем месца пахавання і дамо фота- або відэасправаздачу аб стане месца пахавання.
Пры арганізацыі перапахавання родных у іншай краіне для кожнай сітуацыі патрабуюцца розныя пакеты дакументаў. Спіс дакументаў залежыць ад патрабаванняў удзельнікаў працэсу (сярод іх як дзяржаўныя органы, так і прыватныя прадпрыемствы).
Мы дапаможам высветліць і падрыхтаваць спісы патрэбных дакументаў, знойдзем гэтыя дакументы ў архівах ці іншых інстанцыях і дамо дакументы ў неабходнай Вам форме і на патрэбнай мове.
Мабыць, самы складаны, але вырашальны варыянт увекавечвання памяці родных – гэта іх эксгумацыя і перапахаванне на могілках у месцы, дзе Вы жывяце цяпер.
На першым этапе мы праводзім дэмантаж надмагільных збудаванняў (калі трэба) і непасрэдна эксгумацыю.
Потым перакладаем цела сваяка ў новую труну.
Далей па неабходнасці крэмуем астанкі.
Пасля гэтага змяшчаем прах у урну і апраўляем урну Вам.
Дадаткова мы можам дамаўляцца з мясцовымі арганізацыямі аб пахаванні ўрны ў той мясцовасці, дзе Вы пражываеце.
Пасля правядзення эксгумацыі ў большасці выпадкаў неабходна правесці крэмацыю астанкаў.
Пры арганізацыі крэмацыі мы змяшчаем цела сваяка ў новую труну.
Далей праводзім крэмацыю цела ў труне і пакуем прах у абраную Вамі ўрну.
Урна з прахам можа захоўвацца ў нас працяглы час пасля крэмацыі да моманту адпраўкі Вам.
Перавозка труны (ці скрыні з прахам) уключае ў сябе некалькі этапаў і можа займаць некаторую працяглую колькасць часу (з улікам збору дакументаў).
Пры арганізацыі перавозкі мы:
* афармляем усе неабходныя дакументы;
* прадстаўляем спецыяльную труну (урну);
* узгадняем транспарт (авія, чыгунка, аўтакатафалк);
* упакоўваем і загружаем труну (урну) у транспарт. Дакументы прыкладаем да труны (урны);
* дастаўляем труну (урну) да месца развітання / пахавання;
* (па Вашым жаданні) ладзім далейшы працэс пахавання (крэмацыі).
Часта бывае так, што няма каму ажыццявіць дагляд за магілай блізкага чалавека. У выніку за невялікі час магіла зарастае травой, пакрываецца лісцем, пылам.
Мы ачысцім магілу ад раслін, лісця, прамыем ад пылу і бруду, пакосім і прыбярэм вакол і інш.
Пасля ўборкі мы складзем і адправім Вам фота-або відэасправаздачу.
Вы можаце проста пакінуць нам заяўку на наведванне месца пахавання з ускладаннем кветкавай кампазіцыі, калі Вы пакуль толькі думаеце пра перавозку праху памерлых родных да Вашага новага месца жыхарства.
Кветкавую кампазіцыю Вы можаце абраць у нашай ІНТЭРНЭТ-КРАМЕ.
Мы даставім кампазіцыю да месца пахавання, размясцім там згодна з Вашымі пажаданнямі і адправім Вам фота- або відэасправаздачу.